У гэтым месяцы сябры Інстытута беларускай гісторыі і культуры наведалі г. Нясвіж, дзе ў кватэры-музее Міхаіла Сеўрука адбылася прэзетацыя кнігі “Міхаіл Сеўрук. Мастак з Божай міласці”. Гэта кніга выйшла ў серыі “100 выдатных дзеячоў беларускай культуры”, якую заснаваў і рэдактуе Анатоль Тарас.
Анатоль Тарас пад час сустрэчы-прэзентацыі распавёў не толькі пра саму кнігу выдадзеную ў памяць Міхаіла Сеўрука, але і пра серыю “100 выдатных дзеячоў беларускай культуры”, а таксама пра іншыя выданні, які ён выдае пра беларускую гісторыю і культуру. Сустрэча прайшла ў прыязнай абстаноўцы і шмат чытачоў змаглі задаць пытанні пісьменніку Анатолю Тарасу.