Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Адбылася канфэрэнцыя па праблемах сучаснай беларускай ідэалогіі

Сёння (3 лістапада 2012 года) ў канферэнц-залі гатэля Планэта прайшла навукова-практычная канферэнцыя «Праблемы сучаснай беларускай ідэалогіі». Дадзенае мерапрыемства сумесна арганізавалі  Інстытут беларускай гісторыі і культуры і аналітычны праект Belarus Security Blog (bsblog.info)

Канферэнцыя прайшла ў форме абмеркавання дакладаў, якія загадзя былі надрукаваныя асобным зборнікам і раздадзены ўсім удзельнікам мерапрыемства. Таму канферынцыя атрымалася жывой і дынамічнай.

Агулам 14 выступоўцаў распавялі пра свае даклады і адказалі на пытанні прысутных.

Асноўным прадметам абмеркавання стала праблема фарміравання сучаснай беларускай агульнацыянальнай ідэалогіі. Але таксама абмяркоўвалі і іншыя праблемы з якімі сутыкнулася беларуская дзяржава і нацыя на сучасным этапе свайго развіцця.

Канферэнцыя стала фактычна першай спробай недзяржаўнага сектара і асобных грамадзян прааналізаваць і высунуць шэраг прапаноў для таго, каб пачаць працэс фарміравання сучаснай беларускай ідэалогіі.

Арганізатары паабяцалі праводзіць такую канферэнцыю штогод, што дазволіць адсочваць і падводзіць перыядычныя вынікі працы грамадскай супольнасці у напрамку фарміравання сучаснай беларускай ідэалогіі.

Неўзабаве на нашым сайце будуць выкладзеныя ўсе даклады гэтай канферэнцыі, а таксама відэа і аўдыязапіс мерапрыемства.

Фотасправаздача з канферэнцыі:

ххх

ххх

ххх

ххх

ххх

ххх

Аўтар: Адміністрацыя Інстытута беларускай гісторыі і культуры

2 идей о “Адбылася канфэрэнцыя па праблемах сучаснай беларускай ідэалогіі

  1. Віктар

    Дзякуй Богу, прыйшоў час калі сапраўдныя беларускія патрыёты пачалі абмяркоўваць актуальныя пытанні у фармаце, які нейкім чынам, прыхапілі раней, дзеля сваіх маніпуляцій ,нейкія дарадчыкі з якіх заўгодна Сілаў, але толькі — ня беларускіх.»Жыве Беларусь!»(с)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *