8 лістапада 1883 нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі (засценак Калеснікаў Дзісенскага пав. Віленскай губ.) – беларускі пісьменнік, гісторык, 2-і Старшыня Рады міністраў БНР
снежань 1919 — красавік 1922, адзін з пачынальнікаў нацыянальнага адраджэння.
Напісаў першую гісторыю Беларусі, стварыў фундаментальную гісторыю беларускай літаратуры, склаў адзін з найцікавейшых слоўнікаў беларускай мовы, сфармуляваў ідэі, што жывяць і натхняюць нацыю па сённяшні дзень.