Інстытут беларускай гісторыі і культуры

70 гадоў таму быў заснаваны Саюз беларускай моладзі

SBM 1Сёння 70 гадоў таму 22 чэрвеня 1943 года быў заснаваны Саюз беларускай моладзі (СБМ).

Дзейнічала легальна, з дазволу нямецкіх уладаў, на землях генэральнай акругі «Беларусь». Займалася выхаваньнем беларускай моладзі ў духу беларускага патрыятызму, любові да сваёй Бацькаўшчыны.

Шэфам-правадніком Галоўнага Штабу СБМ быў Міхась Ганько. Галоўным друкаваным органам арганізацыі быў часопіс «Жыве Беларусь!». Да чэрвеня 1944 году СБМ налічваў у сваіх шэрагах некалькі дзясяткаў тысяч маладых людзей. Частка гадаванцаў арганізацыі пасля ўцёкаў нямецкіх войскаў пры наступе Чырвонай арміі перайшла ў антысавецкае падпольле.

Усё яны жылі і памерлі дзеля таго каб Беларусь жыла!

Некалькі фота і малюнкаў тых часоў:

Нарукаўка сяброў СБМ

Нарукаўка сяброў СБМ

SBM

SBM 1

Саюз беларускай моладзі ў Нясвіжы. 1944 год

Саюз беларускай моладзі ў Нясвіжы. 1944 год

4 thoughts on “70 гадоў таму быў заснаваны Саюз беларускай моладзі

  1. K-Maro

    В пилотке похож на беларуского милиционера из 90х годов

  2. onotole

    Але, як вядома, СБМ быў арганізацыяй, якая вербавала моладзь пераважна ў працоўныя фармаванні, дзе юнакам і дзяўчатам давалі грамадзянскую спецыяльнасць і адпраўлялі на працу ў Нямеччыну. Там іх выкарыстоўвалі ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы як дармавую сілу. Гэтых бядакоў можна з поўным правам залічыць у ахвяры злачыннай дзейнасці тых нешматлікіх здраднікаў, якія дапамагалі фашыстам. Аўтар кнігі «Саўдзельнікі ў злачынствах» (Мінск, 1964) В. Раманоўскі пісаў, што «спробы фашысцкіх халуёў з СБМ справакаваць беларускую моладзь на ўзброеную барацьбу супраць свайго народа праваліліся. Не знайшлося сярод беларускай моладзі «добраахвотнікаў», каб стварыць хоць бы адну роту і адправіць яе на фронт…». Самі юнакі і дзяўчаты расшыфроўвалі СБМ як «смерць беларускай моладзі».

    http://elib.org.ua/belarus/ua_readme.php?subaction=showfull&id=1143150048&archive=&start_from=&ucat=8&

  3. Сяржук

    Нарукаўка з ромбам мае ўскоснае дачыненне да СБМ. Гэта нарукаўка выхаванцаў СС (дружыннікаў, дапаможнікаў люфтвафэ пры СС ад СБМ). Нарукаў ка СБМ мела іншы выгляд. На фотаздымках ніжэй спроба рэканструкцыі строя кіраўніка СБМ.

    http://img-fotki.yandex.ru/get/9168/25094876.5/0_cc141_95a58647_L.jpg

    http://img-fotki.yandex.ru/get/9255/25094876.5/0_cfc5d_4ae16cc4_L.jpg

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.