Інстытут беларускай гісторыі і культуры

22 гады таму (25 жніўня 1991 г.) Беларусь юрыдычна стала незалежнай

PogoniaАдміністрацыя Інстытута беларускай гісторыі і культуры віншуе усіх беларусаў з Днём юрыдычнага замацаваньня незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны. Гэты дзень не менш важны за 27 ліпеня 1990 года, бо менавіна з гэтага моманта Беларусь стала сапраўды незалежнай, што дало магчымасьць беларусам не дэкларатыўна, а юрыдычна ўпарадкаваць сваё далейшае жыцьцё згодна з сваім беларускім бачаньнем.

Успомнім разам з http://www.svaboda.org што адывалася ў той гістарычны дзень:

25 жніўня 1991-га былі юрыдычна замацаваныя вынікі змаганьня пакаленьняў за незалежнасьць — Вярхоўны Савет надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону.

Пачатак надзвычайнай сэсіі ВС 24 жніўня 1991 г. Са сьцягам — Валянцін Голубеў, Зянон Пазьняк, Вольга Галубовіч.

Пачатак надзвычайнай сэсіі ВС 24 жніўня 1991 г. Са сьцягам — Валянцін Голубеў, Зянон Пазьняк, Вольга Галубовіч.

Сэсія была скліканая на патрабаваньне дэпутатаў Апазыцыі БНФ, да якіх далучыліся іншыя дэмакратычныя дэпутаты (усяго за скліканьне сэсіі выказалася 84 дэпутаты), і працавала

24-25 жніўня. Прэзыдыюм ВС прапанаваў павестку дня з двух пунктаў — «Аб бягучым моманце» і «Аб саюзным дагаворы», апазыцыя БНФ унесла пакет прапаноў, сярод якіх былі галоўнымі абвяшчэньне незалежнасьці, пытаньне аб адказнасьці кіраўніцтва ВС за бязьдзеяньне ў дні путчу, аб забароне КПБ-КПСС, аб стварэньні ўласнага войска.

Людзі на плошчы, 25 жніўня 1991 г.

Людзі на плошчы, 25 жніўня 1991 г.

Перад пачаткам сэсіі група дэпутатаў БНФ дамаглася прадстаўленьня прамога тэлеэфіру і зьвярнулася да жыхароў Менску з заклікам прыходзіць на плошчу перад Домам ураду. На плошчы сабраліся тысячы людзей.
У выніку, камуністычная большасьць была вымушаная пагадзіцца з большасьцю прапаноў дэпутатаў БНФ. Старшыня ВС Мікалай Дземянцей падаў у адстаўку, дзейнасьць КПБ-КПСС была прыпыненая. Нарэшце, Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР быў нададзены статус канстытуцыйнага закону — Беларусь юрыдычна зрабілася незалежнай дзяржавай.
Ужо празь некалькі дзён пачаўся працэс прызнаньня Беларусі краінамі сьвету — так, у пачатку верасьня газэта «Свабода» паведаміла, што Польшча прызнала Беларусь як незалежную дзяржаву.

Газэта Звязда, 27 жніўня 1991 г.

Газэта Звязда, 27 жніўня 1991 г.

Празь некалькі тыдняў, у верасьні 1991-га, Вярхоўны Савет прыняў рашэньне аб назове краіны (замест БССР — Рэспубліка Беларусь) і наданьні бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу «Пагоня» статусу дзяржаўных сымбаляў.

«Мы зь вялікім шанаваньнем павінны памятаць і адзначаць усе падзеі, зьвязаныя са змаганьнем і сьцьвярджэньнем нашае дзяржаўнае незалежнасьці, — піша ў сваім артыкуле тагачасны старшыня Апазыцыі БНФ Зянон Пазьняк. — Гэта найперш 25 Сакавіка 1918 года, сьвята, якое мы адзначаем як Дзень Волі і аб’яўленьне незалежнасьці БНР. Гэта 27 ліпеня 1990 года — дзень аб’яўленьня Дэклярацыі аб незалежнасьці БССР, якая была прынятая Вярхоўным Саветам у выніку ўдалага выкарыстаньня гарбачоўскай палітыкі і дзякуючы найперш рацыянальнай і ахвярнай барацьбе дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Гэта нарэшце — вянец усіх падзей — дасягненьне рэальнай незалежнасьці Беларусі 25 Жніўня 1991 года.

6 thoughts on “22 гады таму (25 жніўня 1991 г.) Беларусь юрыдычна стала незалежнай

  1. Ramer

    Дзякуй усiм тым дэпутатам, хто быу за незалежнасць, асаблива фракцыi БНФ!

  2. Licvin

    Незалежнасьць і суверынітэт быў прадвызначаны, бо ”нацыянальныя франты” у рэспубліках былі ініцыіраваны з Масквы. Наменклатура рыхтавалася да сваёй галоўнай мэты: прыватызацыі агульнанароднай маёмасьці, дзеля чаго і былі ўкінуты ў народныя масы праблемы ”моў”, ”дэмакратыі” і прочых ”правоў…”. Нашы свядомыя былі скарыстаны Масквой, як сляпой масай-таранам для разбурэння дзяржаўнай улады і самой савецкай дзяржавы. Вынікам стала разбурэння савецкай цывілізацыі. Пасля чаго ўсе народы былога Саюза зрабіліся безабаронымі, у тым ліку і сама Расія. Нават Летува, Латвія, Малдова, Славакія і розныя Чэхіі, Нарвегіі… к 2050 году фактычна перастануць існаваць, хаця юрыдычна застануцца. Мовай кантынента стане ангельская, а традыцыі і звычкі і культурны код зробяцца амерыканскімі…
    Каб нашы свядомыя патрыёты былі больш прадбачлівымі, а камунякі больш разумнымі, то яны заключылі б між сабой таемны саюз, а потым праводзілі ўзгодненую палітыку, як гэта зрабілі хахлы і летувісы…

    1. Frontline

      Ты Европу не трожь. Там демократия и свобода по крайней мере.

    2. Frontline

      К 2050 году… Россия может и раньше развалится!!!!!!!
      “с 2018 годом критически мыслящие российские социологи и политологи (а также ряд зарубежных экспертов) связывают начало развала Российской федерации на «энное» число независимых государств. Те наши граждане, которые сейчас «молятся» на Россию или же просто продались ее «вертухаям», внезапно для себя осиротеют. Российская «пятая колонна» в Беларуси сдохнет тогда по естественным причинам.” http://inbelhist.org/?p=2131

  3. Djecerson

    Согласен, многонациональное и многоконфессиональное государство как РФ вряд ли долго продержится, яркий пример тому Чечня. То, что создано при помощи силы обречено на недолгое существование.