21 снежня ў суботу з 11 да 15 гадзін адбудзецца канферэнцыя “Паўстанне 1863 года. Вынікі юбілейнага года.”, прысвечаная паўстанню 1863 года. Месца правядзення: Менск, вул. Чарнышэўскага, № 3, уваход са двара (канферэнц-зала Управы БНФ). Запрашаем усіх ахвочых прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве (уваход вольны). Гэта будзе другая і выніковая канферэнцыя па паўстанню 1863 года, якую праводзіць у гэтым годзе Інстытут беларускай гісторыі і культуры. Першая канферэнцыя прайшла 23 сакавіка бягучага года, па выніках якой выйшаў зборнік «Паўстанне 1863 г. на Беларусі і Кастусь Каліноўскі».
Галоўнае пытанне выніковай канферэнцыі: Як ацэньваць гэтае паўстанне і якое значэнне яно мае для нас сёння?
Па выніках і гэтай канферэнцыі будзе выдадзены зборнік раней не друкаваўшых працаў, прысвечаных паўстанню 1863 года.
Падобныя спасылкі:
Навукова-практычная канферэнцыя “Паўстанне 1863 году на Беларусі і Кастусь Каліноўскі”
Відэа з навукова-практычнай канферэнцыі «Паўстанне 1863 году на Беларусі і Кастусь Каліноўскі»
Прадмова да зборніка «Паўстанне 1863 г. на Беларусі і Кастусь Каліноўскі»