Частка I. Жыццёвы шлях Паходжанне і сям’я Валенцій-Вільгельм Ваньковіч нарадзіўся ў дзень святога Валянціна — 14 лютага 1800 года — у маёнтку Калюжыцы Ігуменскага павета Менскай губерні (цяпер Бярэзінскі раён Менскай вобласці). Адзначым, што Калюжыцы з’яўляюцца адным з найпрыгажэйшых куткоў Беларусі.
