Інстытут беларускай гісторыі і культуры

12 фактаў пра БНР

marka BNR1. БНР – Беларуская Народная Рэспубліка была створана ў пачатку 1918 году выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з’езду, які адбыўся ў Мінску яшчэ ў снежні 1917 году. На З’езд былі вылучаны каля 2000 дэлегатаў з усёй Беларусі – настаўнікі, вайскоўцы, сяляне, чыноўнікі. Такім чынам, рашэнне пра стварэнне Рэспублікі абапіралася на легітымнае прадстаўніцтва.

2. БНР была створана ў інтарэсах беларускага народу. На яе тэрыторыі абвяшчаўся 8-гадзінны працоўны дзень, лясы, азёры і нетры пераходзілі ў дзяржаўную ўласнасць, а зямля, пра якую стагоддзямі марылі сяляне, перадавалася ў іх вольнае карыстанне. Абвяшчалася свабода слова, друку, сходаў, веравызнання, недатыкальнасць асобы і маёмасці. Забараняўся ўціск нацыянальных меншасцяў.

3. БНР была абвешчана на землях, дзе жыве і мае лічбавую перавагу беларускі народ: Магілёўшчына, Міншчына, Гарадзеншчына (разам з горадам Беластокам – цяпер у складзе Польшчы), Віленшчына (разам з Вільняй – цяпер гэта горад Вільнюс, сталіца Літвы), Смаленшчына (зараз у складзе Расійскай федэрацыі), Чарнігаўшчына (зараз у складзе Украіны) і сумежныя часткі суседніх губерняў, заселеныя беларусамі.

Мапа БНР

Мапа БНР

4. Хоць тэрыторыя БНР з 1918 года патрапіла пад акупацыю, на ёй працягвалі існаваць інстытут грамадзянства, дзяржаўны друк і сімволіка, сістэма адукацыі, выдаваліся паштовыя маркі. Былі прадэклараваныя межы тэрыторыяў, на якія меркавалася распаўсюдзіць суверэнітэт, рабіліся спробы стварэння ўзброеных сілаў.

Беларускія землі

Беларускія землі

5. У абарону ідэяў БНР у 1920 годзе ў Слуцку і прылеглых гарадах ды мястэчках адбылося ўзброенае змаганне. У ім прынялі ўдзел два беларускія палкі агульнай колькасцю 10 тысяч чалавек. Цэлы месяц вайскоўцы трымалі ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі ў 15 валасцях Случчыны, але былі разбітыя бальшавіцкім наступам.

Sciag_1_Sluckaha_palka

Беларускія кавалерысты ў Гародні

Беларускія кавалерысты ў Гародні

Другая сталіца БНР

Другая сталіца БНР

6. Дзяржаўнымі сімваламі БНР былі бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”.

Герб БНР

Герб БНР

7. Дзяржаўнай мовай БНР была беларуская мова.

На здымку: сябры ўрада БНР у 1918 годзе: (злева направа, сядзяць) Алесь Бурбіс (консул БНР у Маскве), Янка Серада, Язэп Варонка (старшыня), Васіль Захарка; (стаяць) Аркадзь Смоліч, Пётра Крэчэўскі, Кастусь Езавітаў, Антон Аўсянік, Лявон Заяц.

На здымку: сябры ўрада БНР у 1918 годзе: (злева направа, сядзяць) Алесь Бурбіс (консул БНР у Маскве), Янка Серада, Язэп Варонка (старшыня), Васіль Захарка; (стаяць) Аркадзь Смоліч, Пётра Крэчэўскі, Кастусь Езавітаў, Антон Аўсянік, Лявон Заяц.

8. Заканадаўчая ўлада ў БНР належала Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі, а выканаўчая – Радзе народных міністраў. З 11 кастрычніка 1918 года дзейнічала Часовая канстытуцыя.

by_bpr1918

9. Першым старшынёй Рады БНР быў Янка Серада, які пазней з ліпеня 1925 па снежань 1929 году працаваў дацэнтам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Ён з’яўляўся сябрам першай беларускай партыі – Беларускай сацыялістычнай грамады.

3-я Устаўная грамата

3-я Устаўная грамата

Volnaja Bielarus

10. Цяперашняя Старшыня Рады БНР Iвонка Сурвілла (Шыманец) нарадзілася ў 1936 годзе ў Стоўпцах. Знаходзіцца ў эміграцыі з 1944 году, жыве ў Канадзе. Мае дзвюх дачок. Скончыла вышэйшую Мастацкую Школу ў Парыжы‚ пазней – лінгвістычнае аддзяленне Сарбонскага Універсітэту. У 1989 годзе арганізавала Канадскі Фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі.

Івонка Сурвіла

Івонка Сурвіла

11. Дзейнасць Рады БНР адыграла выключную ролю ў нашай сучаснай гісторыі. Дзеячы БНР настойвалі на прызнанні за беларусамі права мець самастойную дзяржаву. Прадстаўнікі Рады БНР удзельнічалі ў Парыжскай мірнай канферэнцыі, вялі перамовы з савецкім Урадам Леніна, а дыпламатычныя місіі БНР дзейнічалі ў Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі, Даніі, Чэхаславакіі, Англіі, Францыі, Германіі ды іншых дзяржавах. Дзякуючы працы кіраўніцтва БНР пазней была створана БССР і сённяшняя Рэспубліка Беларусь.

BNR 3

12. 25 сакавіка 1918 года Рада БНР абвясціла пра незалежнасць Беларусі. З таго часу гэтая дата адзначаецца беларусамі як Дзень Волі.

dzen-voli

Аўтар:  Ілля Заранок

Крыніца: http://horki.info

Одна идея о “12 фактаў пра БНР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *