Інстытут беларускай гісторыі і культуры

100 выдатных дзеячаў беларускай культуры

100 vydatnyh dziejachou (part 2) - 1У Мінску прэзентавалі кніжную серыю, прысвечаную знакамітым асобам беларускай гісторыі і культуры.

У мінскай “Арт-Сядзібе” аўтары кніжнай серыі “100 выдатных дзеячаў” прадставілі сваі працы і падзяліліся планамі на будучыню. Навуковы сакратар Інстытута беларускай гісторыі і культуры (Латвія) Анатоль Тарас расказаў, што серыя разлічана на некалькі гадоў, а напрыканцы публікацыі брашур плануецца выдаць калектыўнае энцыклапедычнае выданне, у якім будуць спалучаны ўсе 100 кніг серыі.

Прадстаўлячы сваю кнігу, прысвечаную Вацлаву Ластоўскаму, Анатоль Тарас адзначыў, што, гэты чалавек быў бацькай беларускай гістарыяграфіі. “Ён першы беларус, які пісаў пра нашу гісторыю, на беларускай мове і для свайго народа”, – адзначыў ў выступленні Тарас. Сапраўды 1910 год, у якім была выдана “Гісторыі Беларусі” Ластоўскага можна лічыць адпраўной кропкай у станаўленні айчыннай беларускай гістарыяграфіі.

Журналіст Алесь Тамковіч стаў аўтарам брашуры, прысвечанай жыццю славутага беларускага кінарэжысёра Міхаіла Пташука. Ён правёў вялікую працу па пошуку раней мала вядомых фактаў з біяграфіі аднаго найбольш выдатных стваральнікаў беларускага кіно.

Кандыдат культуралогіі і пастаянны  аўтар “Гістарычнай праўды” Ірына Шумская аўтар двух кніг дадзенай серыі. Першая была прысвечана кампазітару Мячыславу Карловічу, а другая, якая выйшла зусім нядаўна – паэту Яну Чачоту. Па меркаванню даследчыцы гістарычныя асобы, якім прысвечаны брашуры з серыі “100 выдатных дзеячаў”, не заслужана забытыя ў Беларусі. Аднак усе гэтыя людзі жылі і працавалі для нашай краіны і іх спадчына заслугоўвае павагі з боку сучаснага беларускага грамадства.

Аўтары серыі заклікаюць гісторыкаў, культуролагаў і краязнаўцаў далучыцца да стварэння гэтай кніжнай серыі. Важна падкрэсліць, што гэтае выданне разлічана на вялікую аўдыторыю, і будзе спрыяць распаўсюджванню беларускай нацыянальнай гісторыі.

Крыніца: http://www.istpravda.ru

Фота:

http://inbelhist.org/wp-content/uploads/2013/12/100-vydatnyh-dziejachou-part-2-8.jpg

Падчас прэзентацыі

http://inbelhist.org/wp-content/uploads/2013/12/100-vydatnyh-dziejachou-part-2-6.jpg

Выступае Анатоль Тарас

http://inbelhist.org/wp-content/uploads/2013/12/100-vydatnyh-dziejachou-part-2-2.jpg

Адзін са здымкаў выставы “Першапачатак. Беларускія пісьменнікі ў фальклорных вобразах.

http://inbelhist.org/wp-content/uploads/2013/12/100-vydatnyh-dziejachou-part-2-5.jpg

Здымкі выставы “Першапачатак. Беларускія пісьменнікі ў фальклорных вобразах.

http://inbelhist.org/wp-content/uploads/2013/12/100-vydatnyh-dziejachou-part-2-4.jpg

Выступае кандыдат культуралогіі Ірына Шумская

http://inbelhist.org/wp-content/uploads/2013/12/100-vydatnyh-dziejachou-part-2-3.jpg

Падчас дыскусіі

http://inbelhist.org/wp-content/uploads/2013/12/100-vydatnyh-dziejachou-part-2-7.jpg

Выступае Алесь Тамковіч

http://inbelhist.org/wp-content/uploads/2013/12/100-vydatnyh-dziejachou-part-2-1.jpg

Анатоль Тарас